
RozUM Media
Праўда мацней за страх. Калі нас прымушаюць маўчаць — гучыць RozUM.

RozUM Media — вольнае і незалежнае беларускае выдавецтва, заснаванае ў 2025 годзе.
Вольнае, бо дзейнічае па-за межамі цэнзуры і ідэалягічнага прымусу.
Незалежнае, бо існуе дзякуючы падтрымцы чытачоў і валянтэраў.Мы выдаем кнігі беларусаў, пра беларусаў і для беларусаў — найперш для тых, хто шукае сваё слова ў родным гучаньні. Але таксама і для ўсіх вольных людзей, што хочуць пачуць сэрца Беларусі і зразумець ейную душу.Мы публікуем тых, хто піша з любоўю да праўды, годнасьці і волі. Наш прыярытэт — новыя галасы і шчырае слова. Мы адкрытыя і для маладых аўтараў, што толькі пачынаюць, і для сталых пісьменьнікаў, чыя кніга нараджаецца з глыбокага жыцьцёвага досьведу. Калі вы маеце што сказаць пра сапраўдную Беларусь — мы дапаможам данесьці вашае слова.Мы выдаем тэксты па-беларуску і па-расейску, а таксама рыхтуем пераклады на эўрапейскія мовы,
каб праўда пра Беларусь гучала шырэй — праз літаратуру, праз жывое слова, праз сэрцы людзей.RozUM — гэта голас розуму і літаратурны супраціў.
Гэта Беларусь, якая гучыць — нават калі яе хочуць прымусіць маўчаць.
2025 © RozUM media